У нашым дзіцячым садзе праходзіць цікавая і пазнавальная акцыя пад назвай "Скарбонка роднага слова". Галоўная мэта мерапрыемства — далучэнне дашкольнікаў да беларускай мовы, выхаванне павагі да нацыянальных традыцый і ўзбагачэнне слоўнікага запасу дзяцей.
На тым тыдні дзеці знаёміліся са словамі БРЫЗГАЎКА- у малодшай групе, ГРОШЫ, ПРАЦА- у сярэдняй,ЧУЖАЗЕМЕЦ- у старэйшай. На працягу гэтага тыдня новымі былі словы КАВАВАРКА, ПРАС, ШЧЫРАСЦЬ, СЯБРОЎСТВА і РАТАВАЛЬНІК. Хлопчыкі і дзяўчынкі не спроста слухалі, але і актыўна ужывалі гэтыя словы ў гульнях і творчых заданнях. Яны даведаліся, як важна быць шчырым і цаніць сяброўства, а таксама размаўлялі пра працу людзей, якія дапамагаюць іншым. Запрашаем бацькоў далучыцца да нашай “Скарбонкі”- размаўляйце з дзецьмі пра гэтыя словы, адкрывайце прыгажасць роднай мовы!