21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай
Для нас, беларусаў, гэта мова беларуская. Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая і моцная. З мэтай стварэння прасторы для зносін выхаванцаў і ўсіх супрацоўнікаў на беларускай мове, ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках дня роднай мовы. Дзеці знаёміліся з сімваламі Беларусі, былі праведзены гутаркі аб беларускіх пісьменніках, разглядванне ілюстрацый аб Беларусі, чытанне кніг, знаёмства з прадметамі мастацтва, вырабамі народных умельцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Самай яскравай падзеяй дня стала паэтычная гасціная “Залацінкі роднай мовы, дзе гаспадыней была выхавацель Сойкіна Н.А., а гасцямі - выхаванцы сярэдніх і старыйшых групп
