Государственное учреждение образования "Ясли-сад № 33 г. Борисова"
телефон: 80177957023 (вахта); 80177964787 (заведующий)
email: sad33@rooborisov.by
222520, Минская область, г.Борисов, ул.8 Марта,д.10

Кожны чацвер - беларускамоуны дзень

Кожны чацвер заклікаем выхавацелей, дзетак і бацькоў

размаўляць па-беларуску!

 

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.

Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесь ці ж трэба пачынаць!

Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. Да ўніверсальных  вітанняў  належаць: вітаю,  прывітанне, здрастуйце, добрага здаровейка. Ці вітальныя выразы ў дачыненні

да часу: добрай(-ае) раніцы, дабранак, добры дзень (дзянёк), добры  вечар  (вечарок),  добрай  ночы  (ночкі). Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

Ветлівасць Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня.

Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям: Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё! Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)!

Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці —  толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней.

Выказванні і вершы пра Радзіму і беларускую мову

Люблю цябе такой, якая ёсць,

Зямля мая, зямля бацькоў святая, —

Мая слязінка — са святла наскрозь,

Маё прычасце, мой святлісты лёс…

З табой і паміж бедаў я світаю.

Якуб Колас: "Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову."

Янка Купала: "Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне".

Іван Мележ: "Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ."

Змітрок Бядуля: "Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і

вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова."

ЧЫТАННЕ ЯК СРОДАК УСЕБАКОВАГА РАЗВІЦЦЯ АСОБЫ ДЗІЦЯЦІ

У сённяшнім жыцці ўсім, асабліва дзіцяці, неабходныя маральныя апоры, чыстыя вытокі духоўнага жыцця. Менавіта ў дзяцінстве, калі фарміруюцца ўяўленні дзіцяці пра тое, што добра, а што дрэнна, закладваецца маральны фундамент асобы.

Дзе шукаць дзіцяці гэтыя маральныя каштоўнасці, духоўныя ўзоры, як не ў “Культуры чалавецтва і свайго народа”. Мастацкая літаратура займае пачэснае месца ў агульнай сістэме выхавання і навучання дашкольнікаў. Пад яе ўплывам фарміруецца нацыянальны характар, адбываецца станаўленне нацыянальнай самасвядомасці. Праз літаратурныя творы маленькія слухачы, як праз акенца, маюць магчымасць убачыць усю прыгажосць і разнастайнасць навакольнага свету. Мастацкая літаратура - адзін з найважнейшых сродкаў усебаковага развіцця асобы дзіцяці. Яна абуджае думкі дашкольніка, дапамагае яму арыентавацца ў навакольнай рэчаіснасці. Выхаванцы пачынаюць бачыць у знаёмых прадметах і з'явах новыя, раней не заўважаныя імі якасці, успрымаюць прадметы і з'явы ў іх унутранай сувязі. Мастацкая літаратура традыцыйна разглядаецца педагогамі як сродак разумовага, маральнага і эстэтычнага выхавання. Па словах Сухамлінскага, «чытанне кніг - сцяжынка, па якой умелы, разумны, які думае выхавальнік знаходзіць шлях да сэрца дзіцяці».

Мэтай азнаямлення дашкольнікаў з мастацкай літаратурай, па словах С.Я.Маршака, з’яўляецца “фарміраванне будучага вялікага і таленавітага чытача, культурнага адукаванага чалавека”, таму знаёмства з творамі беларускіх пісьменнікаў, даступнымі для ўспрымання дзяцей, трэба пачынаць менавіта з дашкольнага ўзросту.

Мастацкую літаратуру неабходна актыўна выкарыстоўваць для пашырэння кругагляду дзяцей, азнаямлення з прадметамі і з’явамі прыроды, жыццём і дзейнасцю людзей. Яна дапамагае дашкольніку  стварыць  структуру  свайго  інтэлекту, устанаўліваць рознага роду сувязі: я і іншыя, я і рэчы. Яна з’яўляецца той невычэрпнай крыніцай духоўнага жыцця, адкуль дзеці атрымліваюць звесткі пра рэальнасць, якую яны яшчэ не ведаюць. Змест мастацкага твора пашырае кругагляд маленькага чытача, выводзіць яго вопыт за рамкі асабістых назіранняў, адкрывае перад ім сацыяльную рэчаіснасць: распавядае аб працы і жыцці людзей, аб вялікіх справах і подзвігах і г.д.

Раскрываючы ўнутраны свет чалавека, паказваючы характары, пачуцці, матывы учынкаў, а так жа выказваючы стаўленне аўтара да адлюстраваных з'яў, творы мастацкай літаратуры прымушаюць выхаванца хвалявацца, спачуваць героям або асуджаць іх. Яны дапамагаюць фарміраваць уменне даваць маральныя ацэнкі, аказваюць уплыў на паводзіны дзяцей, іх узаемаадносіны з аднагодкамі і дарослымі....

Творы славеснага мастацтва мэтанакіравана і гарманічна фарміруюць маральны і творчы патэнцыял выхаванцаў дашкольнага ўзросту.

Мастацкі твор выступае для дзяцей і як узор маральных паводзін, скарбніца розных характараў і лёсаў, сімвал чысціні і міласэрнасці. На яго аснове ў дашкольнікаў выхоўваецца прынцыповасць, сумленнасць, сапраўдная грамадзянскасць.

Дзіцячая кніга спрыяе паяўленню ў дзяцей пачуцця адказнасці: гэта клопат аб маленькіх, павага да старэйшых. Пад уплывам мастацкага твора ў дзяцей фарміруецца культура паводзін.

Пры азнаямленні з мастацкім словам уваходзіць у жыццё дзіцяці і добры мастацкі жарт. Ён выкарыстоўваецца для выхавання і развіцця ў дашкольнікаў пачуцця гумару. На яркіх літаратурных прыкладах з дапамогай гумару дзіця хутчэй вылечваецца ад ляноты, упартасці, эгаізму.

Літаратурныя творы неабходна выкарыстоўваць для таго, каб  паказаць  выхаванцам  усю  прыгажосць  роднай

Бацькаўшчыны, выхоўваць у іх пачуццё вялікай павагі і любві да яе.

Разам з выхаваннем высокай мастацкасці і духоўнасці літаратурныя творы з’яўляюцца першакрыніцай навучання дашкольнікаў роднай мове. Яркія вобразы, трапныя словы і выразы мастацкай літаратуры закладваюць у дзяцей асновы любві да роднай мовы, да роднай прыроды, да свайго народу, да Айчыны. Народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас пісаў:

“Родае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акалючы свет. Таму неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы

беларускай літаратуры”.

Знаёмства выхаванцаў з кнігай суправаджаецца глыбокім пранікненнем у духоўныя вытокі роднай мовы. Жадаючы зразумець твор, дзіця адначасова стараецца зразумець і словы, з якіх гэты твор складаецца, усвядоміць іх структуру. Менавіта мастацкая  літаратура  з’яўляецца  вызначальнай  асновай развіцця ў дзіцяці мілагучнага і трапнага роднага слова.

Роля і значэнне мастацкай літаратуры яшчэ больш павялічваецца ў сітуацыі блізкародаснага білінгвізму. Яна з’яўляецца адным з найбольш эфектыўных сродкаў навучання першапачатковым навыкам разумення беларускай мовы, паступовага папаўнення і замацавання слоўнікавага запасу, а таксама ўзнаўлення пачутага на роднай мове.

Мастацкі твор дае шмат карыснага для разумовай дзейнасці выхаванцаў. Пад яго ўздзеяннем ва ўяўленнях маленькага чалавека ўзнікаюць жывыя вобразы, якія дапамагаюць зразумець ідэйны змест. Разам з тым, дзіця арыентуецца ў даступных для яго разумення з’явах рэчаіснасці, бачыць у іх новыя, раней не заўважаныя якасці, набывае разнастайныя веды пра навакольны свет. Кнігі, у якіх даецца пазнавальны матэрыял,  задавальняюць  цікавасць  выхаванцаў, упарадкоўваюць той вопыт, які быў набыты дзецьмі раней.

Для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў неабходна арганізоўваць ролевыя гульні па літаратурных сюжэтах, інсцэніроўкі  і  драматызацыі,  выкарыстоўваць  выразнае чытанне і іншыя віды мастацка- маўленчай дзейнасці (стварэнне апавяданняў, казак, вершаў, загадак і інш.).

Але мастацкая літаратура выконвае сваё прызначэнне выхоўваць і ўсебакова развіваць дзяцей толькі тады, калі пры ўспрыманні твора праяўляюцца пачуцці, узнікаюць думкі, калі твор прыносіць эстэтычнае задавальненне.

Крыніцы:

1. Дубініна, Дз.М., Старжынская, Н.С. Мастацка-маўленчая

дзейнасць у дзіцячым садзе/Дубініна Дз.М., Старжынская Н.С.

– Мн.:Нар.асвета, 1999. – 103 с.

2. Старжынская, Н.С., Дубініна, Дз.М. Методыка развіцця

роднай  мовы  /Н.С.Старжынская,  Дз.М.Дубініна.  –

Мінск:Выш.шк., 2008. – 301 с.

Версия сайта для слабовидящих